УАЗ "11-я гарадская клінічная стаматалагічная паліклініка"

Пн-пт: 07:30 — 21:00
Сб: 08:30 — 15:00
Нд: Выхадны
Адрас: Мінск, вул. Някрасава, д.35, корп.2
Email: info@11stom.by
Рэгістратура: +375 (17) 235-12-27
Гарачая лінія: +375 (17) 235-12-88

RU

BY

EN

RU

BY

EN

Апрацоўка заявак у працоўны час

Пра нас

Установа аховы здароўя «11-я гарадская клінічная стаматалагічная паліклініка» працуе больш за 30 гадоў. «Клопат пра стаматалагічнае здароўе кожнага грамадзяніна, які прыйшоў у нашу паліклініку» — вось асноўны дэвіз медыцынскіх работнікаў установы аховы здароўя «11-я гарадская клінічная стаматалагічная паліклініка».

У нас працуюць высакакласныя спецыялісты, якія ўмеюць знаходзіць індывідуальны падыход да кожнага пацыента. Нашы лекары — гэта прафесіяналы, закаханыя ў сваю справу, пастаянна павышаюць свой прафесійны ўзровень, актыўна наведваюць семінары, сімпозіумы, канферэнцыі як рэспубліканскага, так і міжнароднага ўзроўняў.

За 30 гадоў працы нашы медыцынскія работнікі апраўдваюць давер пацыентаў. Для гэтага ў сваёй працы лекары выкарыстоўваюць найноўшае абсталяванне, медыцынскія інструменты і прэпараты, якія дазваляюць праводзіць дыягностыку і лячэнне стаматалагічных захворванняў на высокім узроўні. На базе паліклінікі размяшчаецца навучальная база сківічна-тварнай хірургіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, пастаянна працуюць асістэнт і дацэнт, якія непасрэдна ажыццяўляюць прыём пацыентаў і кансультуюць жыхароў Савецкага і Першамайскага раёнаў.

Мы стараемся падабраць для кожнага пацыента індывідуальную праграму лячэння, дзякуючы якой дасягаецца найлепшы вынік пры лячэнні. Усмешка — гэта візітная картка чалавека, а прыгожая ўсмешка — гэта Ваша зброя для дасягнення Вашых мэтаў, якая стварае станоўчы імідж. І мы гатовыя дапамагчы захаваць Вам прыгажосць на доўгія гады.

Наша ўстанова гатова прадаставіць наступныя стаматалагічныя паслугі:

Размешчаны мы ў цэнтры Савецкага раёна г. Мінска ў раёне плошчы Бангалор, гандлёвы цэнтр «Еўропа» — тралейбусы №№ 33, 37, 38, 54, 55, 92 прыпынак пл. Бангалор, тралейбусы №№ 28, 34, 46, 53 прыпынак вул. Сурганава, аўтобусы №№ 24, 44, 91 прыпынак вул. Някрасава.

Задаць пытанне аб тэрапіі ў УА "11-я гарадская стаматалагічная паліклініка"